Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 30 Май 2016 12:43

Канферэнцыя працоўнага калектыву адбылася ў ГрДУ імя Янкі Купалы

14416 4У межах сустрэчы, якая прайшла 27 мая 2016 года, былі разгледжаны пытанні выканання Калектыўнага дагавора ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы за 2013-2016 гг., праект Калектыўнага дагавора і дадатак да яго на 2016-2019 гг., а таксама шэраг пытанняў, якія тычацца дзейнасці нашай ВНУ.

Выступаючы перад прысутнымі, старшыня прафкама работнікаў купалаўскага ўніверсітэта Ігар Леанідавіч Кергет падкрэсліў, што аснову Калектыўнага дагавора складае сацыяльнае партнёрства, раўнапраўе бакоў, улік рэальных магчымасцяў матэрыяльнага, вытворчага і фінансавага забеспячэння выканання абавязкаў. Ігар Леанідавіч адзначыў галоўныя перавагі, якія дае дакумент, а таксама пазначыў задачы прафсаюзнага камітэта работнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы на бліжэйшыя гады.

Начальнік Цэнтра кадравай і прававой работы Галіна Сцяпанаўна Сакомская распавяла прысутным пра новаўвядзенні і дапаўненні ў Калектыўны дагавор на 2016-2019 гг. Пры гэтым акцэнтавала ўвагу на тым, што ў аснове праекта Калектыўнага дагавора - захаванне асноўных умоў і палажэнняў дзеючага Калектыўнага дагавора, дадатковых сацыяльных ільгот і выплат работнікам, звыш прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Падчас канферэнцыі былі створаны новыя камісіі па кантролі за выкананнем Калектыўнага дагавора, па працоўных спрэчках, прымірыцельная камісія. Таксама былі ўнесены змены ў склад жыллёвай камісіі, камісіі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні і грамадскай камісіі па жыллёвых пытаннях.

Акрамя таго, аднагалосна было прынята рашэнне ўсталяваць пенсію за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь загадчыку кафедры філасофіі педагагічнага факультэта, доктару філасофскіх навук, прафесару Чэславу Станіслававічу Кірвель, якому ў сакавіку гэтага года было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь».

З поўным спісам новаўвядзенняў і дапаўненняў у Калектыўны дагавор на 2016-2019 гг. можна азнаёміцца ў дадатку.