Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 30 Май 2016 12:35

Дзень славянскага пісьменства і культуры адсвяткавалі на філалагічным факультэце

127051Выкладчыкі і студэнты кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы арганізавалі мерапрыемства, прысвечанае Дню славянскага пісьменства і культуры. Удзельнікамі сустрэчы сталі таксама школьнікі горада.

Свята пачалося з тэатралізаванага прадстаўлення і віктарын, у рамках якіх удзельнікі мерапрыемства адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў.

Затым студэнты выканалі гімн Кірылу і Мяфодзію - стваральнікам славянскай азбукі, а выкладчыкі ўзнагародзілі пераможцаў прадметных алімпіяд.

Прадоўжылася свята інтэлектуальным змаганнем «Пытанні старажытнасці - адказы сучаснасці», у якім прынялі ўдзел дзве каманды: студэнты спецыяльнасці «Руская філалогія» (каманда «Букі») і студэнты спецыяльнасці «Беларуская філалогія» (каманда «Аз»). Купалаўцы паказалі выдатнае веданне фанетычнай, лексічнай і фразеалагічныя сістэм стараславянскай мовы, а таксама праявілі артыстычнасць і знаходлівасць, адказваючы на пытанні віктарыны. Пераможцам спаборніцтва стала каманда «Букі».

Завяршылася святкаванне творчым канцэртам «Музычная мазаіка», падчас якога прагучалі песні і вершы на розных мовах: стараславянскай, лацінскай, грэчаскай, балгарскай, рускай, беларускай, польскай, украінскай і туркменскай.

Уся аўдыторыя апладзіравала Лейле Хайдаровай, якая выканала узбекскі народны танец «Лазгі».

З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца тут