Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 16 Май 2016 10:57

Замежныя студэнты філалагічнага факультэта сталі прызёрамі рэспубліканскага конкурсу прамоўніцкага майстэрства «Златавуст»

P1380439Традыцыйны рэспубліканскі конкурс прамоўніцкага майстэрства «Златавуст» сабраў у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь 40 беларускіх і замежных студэнтаў з розных ВНУ краіны. Сярод пастаянных удзельнікаў студэнты філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Купалаўцы годна паказалі сябе: цікава расказалі пра сваю бацькаўшчыну, пра знаходжанне ў Беларусі і арыгінальна адказвалі на пытанні журы. Так, дыпломамі III ступені ўзнагароджаны студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» Лэйла Тагандурдыева (кіраўнік падрыхтоўкі - старшы выкладчык кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства Алена Мікалаеўна Мохань) і студэнт 2 курса спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы» Фархад Шэраліеў (кіраўнік падрыхтоўкі - старшы выкладчык кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства Галіна Чаславаўна Мазько).

Студэнтка 1 курса спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы» Хумалай Атакаева ўзнагароджана граматай за творчае раскрыццё тэмы (кіраўнік падрыхтоўкі - старшы выкладчык кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства Галіна Чаславаўна Мазько).

З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.