Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 16 Май 2016 10:52

ГрДУ імя Янкі Купалы пашырае супрацоўніцтва з Кракаўскім педагагічным універсітэтам

14230 3Дэлегацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы наведала Кракаўскі педагагічны ўніверсітэт імя Камісіі народнай адукацыі.

Прарэктар па выхаваўчай рабоце нашай ВНУ Васілій Васільевіч Сянько і загадчык кафедры польскай філалогіі Яўгеній Аркадзьевіч Панькоў прынялі ўдзел у святкаванні 70-годдзя Кракаўскага педагагічнага ўніверсітэта імя Камісіі народнай адукацыі. Акрамя таго, адбыўся шэраг рабочых сустрэч, падчас якіх былі ўсталяваныя кантакты з прадстаўнікамі асобных дэлегацый іншых ВНУ і агавораны перспектывы далейшага ўзаемадзеяння паміж ГрДУ імя Янкі Купалы і Кракаўскім універсітэтам.

Нароўні з філалагічным факультэтам, польскіх калег цікавіць супрацоўніцтва з факультэтам біялогіі і экалогіі, факультэтам матэматыкі і інфарматыкі, факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму, а таксама фізіка-тэхнічным факультэтам купалаўскай ВНУ. У бліжэйшы час прадстаўнікі факультэтаў універсітэтаў-партнёраў папярэдне ўзгодняць асноўныя напрамкі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.