Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 16 Май 2016 10:43

У ГрДУ імя Янкі Купалы абралі дэлегатаў на Гродзенскі гарадскі сход па вылучэнні кандыдатур і выбранню ўдзельнікаў V Усебеларускага народнага сходу

14235 2Канферэнцыя працоўнага калектыву і студэнтаў ВНУ «Пра абранне ўпаўнаважаных на Гродзенскі гарадскі сход па вылучэнні кандыдатур і выбранню ўдзельнікаў V Усебеларускага народнага сходу» адбылася 13 мая 2016 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

На мерапрыемстве былі абраныя дэлегаты ад структурных падраздзяленняў ВНУ і студэнтаў для ўдзелу ў Гродзенскім гарадскім сходзе, які адбудзецца 19 мая 2016 года.

Так, купалаўскі ўніверсітэт прадставяць рэктар Андрэй Дзмітрыевіч Кароль, а таксама супрацоўнікі ўніверсітэта, якія дабіліся значных поспехаў у прафесійнай дзейнасці. Сярод іх загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу Ігар Эдуардавіч Мартыненка, загадчык кафедры журналістыкі Тамара Анатольеўна Піваварчык, выкладчык кафедры рускай і замежнай літаратуры, намеснік дэкана філалагічнага факультэта Святлана Сяргееўна Мардзечка і дацэнт кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі Дар'я Сяргееўна Шпак.

З ліку студэнтаў былі абраныя старшыня Каардынацыйнага студэнцкага савета Наталля Якімовіч і 14 купалаўцаў, якія праславіліся ў вучэбным, навуковым і грамадскім жыцці ўніверсітэта:

студэнтка факультэта біялогіі і экалогіі Лізавета Баравікова;

студэнтка факультэта мастацтваў і дызайну Анастасія Касцюшка;

студэнтка філалагічнага факультэта Ангеліна Каспарэвіч;

студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Наталля Крупіца;

студэнт інжынерна-будаўнічага факультэта Вераніка Маркач;

студэнтка факультэта фізічнай культуры Ганна Міклаш;

студэнтка педагагічнага факультэта Яна Мілюк;

студэнтка факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Юлія Міхнавец;

студэнтка юрыдычнага факультэта Вікторыя Холадава;

студэнтка факультэта матэматыкі і інфарматыкі Валянціна Цыдзік;

студэнт факультэта псіхалогіі Яўгеній Шрубко;

курсант ваеннага факультэта Валянцін Шунькін;

студэнт фізіка-тэхнічнага факультэта Яўген Ядэшка.

Па выніках гарадскога сходу будуць названы дэлегаты, якія прадставяць Гарадзеншчыну на V Усебеларускім сходзе ў Мінску 22-23 чэрвеня 2016 года, дзе абмяркуюць пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады.