Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 12 Май 2016 14:45

Замежныя слухачы факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ў Дзень Перамогі пабывалі на Кургане Славы

14208 8Замежныя слухачы факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 71-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Разам з выкладчыкамі і студэнтамі купалаўскай ВНУ маладыя людзі з Кітая, Камеруна, Конга і Нігерыі прайшлі ў святочнай калоне да Кургана Славы і сталі ўдзельнікамі традыцыйнага мітынгу.

9 мая замежнікі разам з сотнямі гродзенцаў ўшанавалі памяць загінулых герояў хвілінай маўчання і выпусцілі ў неба паветраныя шары, якія сімвалізуюць мір. Потым  наведалі святочны канцэрт і ўрачыстыя мерапрыемствы каля Кургана Славы.

Тут слухачы факультэта пазнаёміліся з сям'ёй Святланы Глямбоцкай - члена Гродзенскага літаратурнага аддзялення «Надзея». Святлана, яе бацька Валянцін Станіслававіч Глямбоцкі, ветэран Узброеных сіл СССР, і сын Аляксей Глямбоцкі, выпускнік ГрДУ імя Янкі Купалы, удзельнічалі ў шэсці «Бяссмертнага палка». Зрабіўшы некалькі фотаздымкаў на памяць з замежнымі гасцямі, Святлана расказала слухачам аб баявым мінулым сваёй сям'і.

Пасля прагляду парада войскаў Гродзенскага гарнізона маладыя людзі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі сталі сведкамі ўрачыстага адкрыцця рэканструкцыі абарончай лініі Карбышава, якая з'яўляецца адным з элементаў музея воінскай славы ў Гродне.

З усімі навінамі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі можна азнаёміцца тут.