Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 12 Май 2016 14:45

Выкладчыкі і студэнты факультэта фізічнай культуры прынялі ўдзел у правядзенні абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Усе разам»

20160428 113609 copyУ сярэдняй школе № 38 г. Гродна сабраліся ўдзельнікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Усе разам» - дзеці з цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і дапаможных школ-інтэрнатаў Гродзенскай вобласці.

Для рабят былі арганізаваны розныя спартыўныя спаборніцтвы, прайсці якія ім дапамагалі студэнты 2 курса факультэта фізічнай культуры, намеснік дэкана факультэта па вучэбнай рабоце Валерый Канстанцінавіч Сухецкі і старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Віталь Зянонавіч Побаль.

Купалаўцы разам з дзецьмі збіралі ў кашы «ўраджай», забівалі мячы ў вароты, «лавілі» рыбак і выконвалі няпростыя заданні іншых спартыўных конкурсаў. Так ўдзельнікі змаглі паказаць адзін аднаму свае ўменні і рухальныя навыкі, а галоўнае - весела правялі час.

Рэспубліканскі конкурс «Усе разам» накіраваны на стымуляцыю рухальнай актыўнасці дзяцей, развіццё і ўдасканаленне фізічных і рухальных якасцей рабят, а таксама на фарміраванне талерантнага стаўлення грамадства да асоб з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

З усімі навінамі факультэта фізічнай культуры можна азнаёміцца тут.