Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 12 Май 2016 14:42

У Дзень Перамогі прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах (ФОТАСПРАВАЗДАЧА)

14197 9Студэнты і супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы разам са школьнікамі і навучэнцамі каледжаў прайшлі ў калоне з партрэтамі сваякоў, якія загінулі ў час вайны 1941-1945 гг., сталі ўдзельнікамі ўрачыстага мітынгу і інтэрактыўных мерапрыемстваў.

У парку Жылібера валанцёры культурна-гістарычнага праекта «Жывая гісторыя» распавядалі гарадзенцам пра ўраджэнак Гродна, якія ваявалі і вызвалялі горад, прапаноўвалі ў караоке выканаць песні ваенных гадоў, на пляцоўцы «Франтавая кінаперасоўка» - паглядзець савецкія фільмы пра Вялікую Айчынную вайну, а побач убачыць фота на выставе «Гродна: ваенны і сучасны» студэнта факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксандра Перагудава.

Студэнты педагагічнага факультэта пад кіраўніцтвам намесніка дэкана Алены Мікалаеўны Лапкоўскай разам з дзецьмі ляпілі фігуркі з пластыліну, гулялі, малявалі і пісалі словы ўдзячнасці ветэранам за мірнае неба над галавой.