Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 11 Май 2016 15:23

Відэаролік студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы прызнаны лепшым на рэспубліканскім конкурсе «Студэнты. Бяспека. Будучыня»

14190 92Каманды шасці ВНУ Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у фінале рэспубліканскага конкурсу «Студэнты. Бяспека. Будучыня», які прайшоў у пасёлку Светлая Рошча Мінскай вобласці.

Гродзенскую вобласць прадставілі студэнты факультэта фізічнай культуры, ваеннага факультэта і факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Чатыры дні каманды спаборнічалі ў ведах па асновах бяспекі жыццядзейнасці, пераадольвалі паласу перашкод, аказвалі першую медыцынскую дапамогу, ратавалі пацярпелых пры падзенні самалёта, дарожна-транспартным здарэнні, у падземным пераходзе і кватэры, пераносілі небяспечныя грузы, перапраўляліся па навясной ліннай дарозе і на плыце.

Акрамя спартыўнай падрыхтоўкі, журы ацэньвала і хатнія заданні удзельнікаў. Так, відэаролік, прадстаўлены на конкурс, быў высока ацэнены судзейскай калегіяй: яму было прысуджана першае месца. У конкурсе хітоў бяспекі другой стала студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксандра Стэльмах.

Годна выступілі нашы студэнты і ў спартыўных спаборніцтвах: хлопцы перамаглі на навясной пераправе, сталі трэцімі ў пераадоленні паласы перашкод і ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі на вадзе. Тут свае навыкі прадэманстравалі магістрантка факультэта фізічнай культуры Кацярына Аверук, студэнты факультэта фізічнай культуры Вікторыя Какарэка, Уладзіслаў Заяц, Яўгеній Вярбіцкі, Хрысціна Рудая і Максім Коўган, курсанты ваеннага факультэта Аркадзій Жагора, Аляксандр Максіменка і Дзмітрый Краўчанка.

Па выніках усіх конкурсаў прадстаўнікі купалаўскай ВНУ сталі чацвёртымі. Кіраўніком каманды выступіў старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Віталь Ігаравіч Тарасаў.