Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 26 Май 2016 08:30

Стартуюць конкурсы ў рамках дзвюх праграм трансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія - Літва - Беларусь» і «Польшча - Беларусь - Украіна»

Ад супрацоўнікаў і выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прымаюцца праектныя прапановы на ўдзел у праграмах трансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія – Літва – Беларусь» і «Польшча – Беларусь – Украіна».

Для таго, каб прыняць удзел у праграмах, неабходна запоўніць форму, унёсшы ў яе праектныя ідэі, і накіраваць на электронны адрас аддзела міжнароднай праектнай дзейнасці не пазней за 30 мая 2016 года для арганізацыі прасоўвання праектных ідэй на форуме праграмы «Латвія - Літва - Беларусь», які адбудзецца 26 мая 2016 года.

Кожная новая прапанова запаўняецца ў асобнай табліцы.

Кантакты

Адрас: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 317а , 104а (сектар распрацоўкі праектаў аддзела міжнароднай праектнай дзейнасці)

Тэл.: 73-19-54, 72-10-57

E-mail: project@grsu.by