Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 06 Май 2016 12:50

Студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму прынялі ўдзел у арганізацыі і правядзенні абласной краязнаўчай гульні «Я этим городом храним»

479У дзевятнаццаты раз краязнаўчая гульня «Я этим городом храним» сабрала ў Гродне сотні вучняў з усёй вобласці і горада. У гэтым годзе за права лічыцца лепшымі знаўцамі Гродна змагаліся 37 каманд удзельнікаў. Пераможцамі гульні сталі школьнікі гімназіі № 4 пад кіраўніцтвам В.Г. Грамыка.

Юным краязнаўцам трэба было прайсці 38 кантрольных кропак і адказаць на пытанні, якія ім задавалі студэнты спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» факультэта гісторыі, камунікацыі турызму ГрДУ імя Янкі Купалы.

Cтудэнткі Аляксандра Батрак, Анастасія Каляда, Анастасія Красціна, Анастасія Чарнабрыўчанка і Лізавета Трамбіцкая адзначылі, што для іх удзел у арганізацыі і правядзенні гульні з'яўляецца выдатнай магчымасцю ўдасканалення сваіх камунікатыўных навыкаў і пашырэння краязнаўчага кругагляду, неабходных у будучай прафесіі турыстычнага агента.

Таксама варта адзначыць вялікі ўклад у арганізацыю гульні галоўнага метадыста Гродзенскага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі Таццяны Анатольеўны Еўдакімавай і дацэнта кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віталя Рыгоравіча Карнялюка.

Па традыцыі краязнаўчая гульня «Я этим городом храним» штогод праходзіць пад эгідай Гродзенскага дзяржаўнага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі.

З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.