Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 09 Май 2016 10:00

У Дзень Перамогі студэнты і выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы пройдуць у бессмяротным палку

У рамках святкавання Дня Перамогі, 9 мая, на праспекце Касманаўтаў у 10.00 адбудзецца патрыятычная акцыя «І ў памяці навекі імёны».

Студэнты і супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пройдуць у калоне з партрэтамі сваякоў, якія загінулі ў час вайны 1941-1945 гг. Таксама купалаўцы прымуць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да 71-х угодкаў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Запрашаем вас раздзяліць радасць Перамогі разам з ветэранамі!