Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 17 Май 2016 11:00

IX Міжнародны навуковы онлайн-семінар студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў "Сучасныя праблемы фінансавага права" адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сумесна з юрыдычным факультэтам Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Расія) і факультэтам права Універсітэта ў Беластоку (Польшча) 17 мая 2016 года праводзіць IX Міжнародны навуковы онлайн-семінар студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў "Сучасныя праблемы фінансавага права".

Прадстаўнікі трох ВНУ плануюць абмеркаваць:

- фінансавы маніторынг: прававое замацаванне і праблемы рэалізацыі;

- ролю праграмна-мэтавага метаду фінансавання дзяржаўных выдаткаў у прававым механізме забеспячэння эфектыўнага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь;

- праблемы забеспячэння гарманізацыі падатковага заканадаўства ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Заяўкі на ўдзел у онлайн-семінары прымаютцца да 2 мая 2016 года на электронную пошту kaf_gosprav@grsu.by.

Мадэратарам сустрэчы з беларускага боку выступіць загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Лілія Яраславаўна Абрамчык. З расійскага - загадчык кафедры фінансавага права юрыдычнага факультэта ВДУ РФ Марына Іванаўна Сянцова. З польскага - загадчык кафедры грамадскіх фінансаў і фінансавага права Універсітэта ў Беластоку Эўгеніюш Руськоўскі.

 

Кантакты

Тэл.: + 375 (152) 43-06-40

E-mail: kaf_gosprav@grsu.by