Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 14 Май 2016 11:00

Выпускнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Гродзенскай вобласці збяруцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы на VII форуме "Перспектывы здольнай і таленавітай моладзі"

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 14 мая 2016 года адбудзецца традыцыйны форум "Перспектывы здольнай і таленавітай моладзі" для выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Гродзенскай вобласці.

Для рабят будзе арганізавана насычаная праграма: выступяць прадстаўнікі органаў улады, студэнты-удзельнікі форумаў мінулых гадоў, творчыя калектывы ВНУ і адбудзецца ўзнагароджанне ўдзельнікаў VII форуму імяннымі сертыфікатамі. Студэнты-купалаўцы правядуць для выпускнікоў школ экскурсіі па факультэтах, дзе адбудуцца круглыя сталы, майстар-класы, трэнінгі, конкурсы і іншыя пазнавальныя мерапрыемствы.

Пачатак VII форуму "Перспектывы здольнай і таленавітай моладзі" у 11.00 па адрасе г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22 (медыякомплекс).

Праграму правядзення Форума гл. у дадатку.