Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 14 Май 2016 11:00

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прадставяць універсітэт у прафарыентацыйна-адукацыйным праекце «Рэспубліканская ўніверсітэцкая субота - 2016»

Рэспубліканская ўніверсітэцкая суботу адбудзецца 14 мая 2016 года ў Мінску на тэрыторыі Палаца спорту.

Падчас мерапрыемства будзе арганізавана праца інтэрактыўнай выставы, дзе студэнты купалаўскага ўніверсітэта раскажуць пра сваю alma mater, магчымасці навучання, а таксама аб перавагах навучальнай установы і перспектывах пасля заканчэння вучобы.

Акрамя таго, будзе арганізавана праца кансультацыйнага пункта, дзе спецыялісты Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў раскажуць будучым абітурыентам аб правілах уступнай кампаніі і правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання. Таксама для выпускнікоў школ запланавана работа інтэрактыўных тэматычных пляцовак, забаўляльных і спартыўных мерапрыемстваў і майстар-класаў.

Завершыць мерапрыемства гала-канцэрт рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці дзяцей і моладзі «АРТ-вакацыі», які пройдзе з 16.00 да 18.00 на сцэнічнай пляцоўцы ў Палацы спорту.

Мерапрыемства накіравана на ўдасканаленне сістэмы ўзаемадзеяння ўстаноў вышэйшай і агульнай сярэдняй адукацыі ў галіне прафарыентацыі, пашырэнне ўяўленняў навучэнцаў аб разнастайнасці прафесій, садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, інфармаванне насельніцтва аб сферы адукацыйных паслуг ВНУ.