Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 13 Май 2016 08:30

Міжнародная студэнцкая навуковая канферэнцыя «Традыцыі, сучасныя праблемы і перспектывы развіцця будаўніцтва» адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Інжынерна-будаўнічы факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 20-21 мая 2016 года праводзіць Міжнародную студэнцкую навуковую канферэнцыю «Традыцыі, сучасныя праблемы і перспектывы развіцця будаўніцтва».

Праца канферэнцыі будзе праходзіць у рамках наступных напрамкаў:

- архітэктура будынкаў і збудаванняў;

- новыя канструкцыі будынкаў і збудаванняў, сучасныя метады разліку;

- тэхналогія вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый;

- сучасныя тэхналогіі і арганізацыя будаўніцтва;

- энергазберажэнне ў будаўнічай галіны;

- фізіка-матэматычныя метады ў будаўніцтве.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 13 мая 2016 года выслаць на электронную пошту conf.isf.2016@gmail.com:

1) запоўненую заяўку;

2) матэрыялы артыкула для зборніка, аформленыя ў адпаведнасці з прыкладаемымi патрабаваннямі;

3) адсканіраваную (сфатаграфаваную) квітанцыю.

З умовамі правядзення канферэнцыі можна азнаёміцца ў дадатку.

 

Кантакты

Адрас: Рэспубліка Беларусь, 230023 г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22 (інжынерна-будаўнічы факультэт)

Тэл.: 8 (0152) 41-00-18

E-mail: conf.isf.2016@gmail.com

Web: http://fbt.grsu.by