Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 27 Красавік 2016 11:15

Супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 30-годдзю з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС

14027 2Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы разам з неабыякавымі гарадзенцамі сабраліся сёння, 26 красавіка 2016 года, у гарадскім парку імя Жылібера, каб успомніць падзеі 30-гадовай даўніны на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Выступаючы перад прысутнымі, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Андрэевіч Лісковіч адзначыў, што аварыя на Чарнобыльскай АЭС - гэта сапраўды трагедыя агульнасусветнага маштабу, да якой беларускі народ не застаўся абыякавым. «Шмат хто з перасяленцаў забруджаных тэрыторый абгрунтаваліся ў Гродзенскай вобласці: менавіта тут у канцы 1980-х гадоў ім прыйшлося будаваць новае жыццё», - падкрэсліў В.А. Лісковіч.

У сваю чаргу ўдзельнікі і ліквідатары аварыі падзякавалі кіраўніцтву вобласці за ўвагу, якую ім надаюць, і за дапамогу, якую аказвае мясцовая ўлада.

Варта адзначыць, што мітынг - толькі адно з мерапрыемстваў, прымеркаваных да падзеяў на Чарнобыльскай ЧАЭС, удзельнікамі якога сталі купалаўцы.

Так, на факультэце біялогіі і экалогіі пройдзе конкурс малюнкаў на асфальце «30 гадоў таму». На ваенным факультэце адбудуцца спартыўныя спаборніцтвы, а таксама будуць праведзены тэматычныя гутаркі. На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму падчас куратарскіх гадзін студэнты абмяркуюць экалагічныя наступствы маштабнай аварыі, а ў інтэрнаце № 5 ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках гутаркі «Балючая памяць Беларусі» купалаўцы ўбачаць некалькі дакументальных фільмаў і пачуюць апавяданні відавочцаў.