Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 12 Май 2016 08:30

XIII Міжнародныя Карскія чытанні «Славянскі свет і нацыянальная моўная культура ў сучаснай камунікацыі», прысвечаныя 155-годдзю акадэміка Я.Ф. Карскага, пройдуць у ГрДУ імя Янкі Купалы

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 12-13 мая 2016 году адбудуцца XIII Міжнародныя Карскія чытанні «Славянскі свет і нацыянальная моўная культура ў сучаснай камунікацыі», прысвечаныя 155-годдзю вучонага-славіста, ураджэнца Гродзеншчыны, акадэміка Я.Ф. Карскага.

Праца канферэнцыі будзе праходзіць у рамках наступных секцый:

- «Роля і месца навуковай спадчыны акадэміка Я.Ф. Карскага ў развіцці мовазнаўства і гуманітарных ведаў у цэлым»;

- «Карскіяна: факты, дакументы, сведчанні, архіўныя знаходкі»;

- «Беларуская мова і беларускае мовазнаўства: шлях ад Карскага да нашых дзён»;

- «Масавая камунікацыя трэцяга тысячагоддзя: пытанні да будучыні»:

       сацыякультурны аспект;

       суб'екты маўлення;

       навацыі і дэвіяцыі;

       норма і узус;

       экалогія мовы і маўленчай асобы»;

- «Varia» (матэрыялы, якія адпавядаюць тэме канферэнцыі, у рамках іншых напрамкаў).

У рамках чытанняў плануецца правядзенне Міжнароднага навуковага семінара «Моўныя працэсы ў мас медыя славянскіх краін» Камісіі па медыялінгвістыцы пры Міжнародным камітэце славістаў (кіраўнік Л.Р. Дускаева). Праблемнае поле семінара ўключае наступныя пытанні:

- «Медыялінгвістыка: катэгорыі, метадалогія, развіццё, перспектывы»;

- «Маўленчае аблічча рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі і камунікацыі»;

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых матэрыялаў.

Арганізатары канферэнцыі - Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт, Камісія па медыялінгвістыцы пры Міжнародным камітэце славістаў.

 

Кантакты

Адрас: 230023, Рэспубліка Беларусь, Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 319 (кафедра журналістыкі)

Факс: + 375 (152) 73-19-10

Тэл.: + 375 (152) 73-19-88 (кафедра журналістыкі)

+ 375 (29) 782-96-11 (Марыя Іосіфаўна Канюшкевіч)

+ 375 (33) 699-77-44 (Іна Іванаўна Мінчук)