Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 30 Красавік 2016 11:00

Адкрыты ўніверсітэцкі турнір з міжнародным удзелам «Фестываль славянскіх баявых мастацтваў» правядзе ГрДУ імя Янкі Купалы

У Гродне з 30 красавіка па 1 мая 2016 года адбудзецца Адкрыты ўніверсітэцкі турнір з міжнародным удзелам «Фестываль славянскіх баявых мастацтваў». Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Вядома, што ў турніры возьмуць удзел клубы з Беларусі, Расіі, Украіны і блізкага замежжа, прадстаўнікі Узброеных Сіл і МУС Рэспублікі Беларусь.

Праграма фестывалю прадугледжвае правядзення турніру па гістарычным фехтаванні «Шчыт-меч», турніраў «пяцёрачак» і лучнікаў, паказальныя выступленні клубаў і спартыўных аб'яднанняў, якія развіваюць розныя напрамкі славянскіх адзінаборстваў, прадстаўнікоў вайсковых і міліцэйскіх падраздзяленняў, бой «сценка-на-сценку», фінальныя паядынкі нажавога бою і рыцарскага турніру, а таксама канцэртныя выступленні танцавальных і музычных калектываў.

Заяўкі на ўдзел у фестывалі прымаюцца да 28 красавіка 2016 года на электронную пошту aridan@inbox.ru.

Праграма

1 дзень: 30 красавіка 2016 г. Пачатак у 11.00
Турнір па рукапашным баі.

Месца правядзення:
г. Гродна, вул. Урублеўскага, 1А

Турнір па нажавым баі.
2 дзень: 1 мая 2016 г. Пачатак у 12.00
Фестываль славянскіх баявых мастацтваў.

Месца правядзення:
г. Гродна, Курган Славы

Турніры па гістарычным фехтаванні.

Кантакты

Тэл.: +375 (29) 678-63-69 (мастацкі кіраўнік народнага калектыву «Клуб славянскіх адзінаборстваў "Арыдан"» ГрДУ імя Янкі Купалы Уладзімір Анатольевіч Адамаў).