Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 25 Красавік 2016 11:16

Больш за 6000 супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку (фотасправаздача)

13997 93Па выніках правядзення рэспубліканскага суботніка Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы пералічыў 10 млн рублёў у Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт.

Месячнік па навядзенні парадку ў ГрДУ імя Янкі Купалы стартаваў у пачатку красавіка, у рамках якога купалаўцы прыбіралі бліжэйшыя да карпусоў факультэтаў тэрыторыі ад лісця, галінак і цвёрдых бытавых адходаў.

А 23 красавіка студэнты і работнікі ВНУ прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Быў расчышчаны ад смецця схіл ракі Гараднічанка па вул. Леніна, а таксама прыбрана тэрыторыя вакол універсітэта ад лісця і прыствольнай параслі на дрэвах. Акрамя таго, выкладчыкі і супрацоўнікі правялі суботнік на працоўных месцах, дзе былі занятыя уборкай аўдыторый, кабінетаў, лабараторый і рамонтам навучальнага абсталявання.

Усяго ў рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел 1783 супрацоўніка і 4552 студэнта ГрДУ імя Янкі Купалы. Заробленыя на суботніку грошы плануецца накіраваць на падрыхтоўку да летняга сезона дзіцячых аздараўленчых лагераў, а таксама на рамонт, рэстаўрацыю і рэканструкцыю мемарыяльных комплексаў, помнікаў і месцаў пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны.