Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 22 Красавік 2016 15:44

Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы - самая моцная каманда адкрытага чэмпіянату г. Гродна па валейболе сезона 2015-2016 гг.

13984 333На працягу чатырох месяцаў 8 каманд абаранялі гонар устаноў адукацыі, гарадскіх прадпрыемстваў і спартыўных аб'яднанняў на адкрытым чэмпіянаце г. Гродна па валейболе сярод наймацнейшых жаночых каманд сезона 2015-2016 гг.

Па выніках спаборніцтваў перамогу ў турніры атрымала каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, трэнерам якой выступіў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры Станіслаў Тадэвушавіч Лісоўскі.

Другімі на спаборніцтвах апынуліся прадстаўніцы УЖРЭП г. Гродна, трэцімі - валейбалісткі Гродзенскай АСДЮШАР імя А.М. Сапегі.