Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 22 Красавік 2016 15:34

У ГрДУ імя Янкі Купалы назвалі пераможцаў VI універсітэцкай алімпіяды па замежных мовах

13979 2Больш за 140 студэнтаў усіх факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 15-16 красавіка 2016 года прынялі ўдзел у VI універсітэцкай алімпіядзе па замежных мовах.

Алімпіяда праходзіла ў два этапы.

У першы дзень адбылася алімпіяда па краіназнаўстве, падчас якой купалаўцы дэманстравалі веды краіны вывучаемай мовы (Вялікабрытаніі, Германіі і Францыі).

У другі дзень удзельнікі паказалі высокі ўзровень валодання іншамоўнымі маўленчымі кампетэнцыі.

Пераможцамі былі вызначаны ў наступных намінацыях:

«Англійская мова»

Першай у гэтай намінацыі апынулася студэнтка 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Вольга Ліцкевіч.

Другое месца падзялілі студэнты 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Аляксандр Бейцюк і Павел Дарашэнка, студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта Аляксандра Мінчук і студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта Сяргей Шведка.

Трэцяе месца ў студэнткі 1 курса факультэта эканомікі і кіравання Юліі Шымковіч.

«Нямецкая мова»

Пераможцамі сталі студэнт 1 курса факультэта эканомікі і кіравання Максім Собалеў і студэнтка 4 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Ганна Рукша.

Другое месца занялі студэнтка 1 курса юрыдычнага факультэта Жанна Муханкіна і студэнтка 4 курса факультэта эканомікі і кіравання Вікторыя Караткова.

У тройку лідэраў таксама ўвайшлі студэнтка 1 курса педагагічнага факультэта Святлана Будзеніс і студэнтка 3 курса факультэта эканомікі і кіравання Аляксандра Якавенка.

«Краіназнаўства Вялікабрытаніі»

Перамогу ў гэтай намінацыі атрымала студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта Аляксандра Мінчук.

Другімі апынуліся студэнт 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Данііл Сарокін і студэнт 2 курса юрыдычнага факультэта Дзмітрый Калашук.

Трэцімі - студэнты 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Павел Карпаў і Ганна Хомчанка.

«Краіназнаўства Германіі»

Першае месца занялі студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта Анастасія Палукошка і студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта Крысціна Проніна.

Другое месца ў студэнткі 1 курса факультэта біялогіі і экалогіі Кацярыны Дамарад, студэнткі 1 курса філалагічнага факультэта Караліны Маркевіч і студэнткі 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Крысціны Шэвелевай.

Трэцяе - у студэнтаў 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Караліны Граеўскай і Наталлі Ушчэнчык, а таксама ў студэнткі 1 курса юрыдычнага факультэта Дзіяны Дударэвіч.

«Краіназнаўства Францыі»

Лепшай стала студэнтка 1 курса філалагічнага Вікторыя Шылава.

Другім - студэнт 1 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Андрэй Касцюкевіч.

Трэцімі - студэнты 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Дзіяна Панятоўская і Антон Шымановіч, а таксама студэнт 1 курса факультэта эканомікі і кіравання Сяргей Неўдах.

Арганізатарам алімпіяды выступіў філалагічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы.