Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 21 Красавік 2016 16:38

Дацэнт кафедры дызайну факультэта мастацтваў і дызайну М.П. Чайко распавяла аб вобразах Францыска Скарыны ў творы манументальнай скульптуры на міжнароднай навуковай канферэнцыі ў Полацку

22121На базе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася III Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларускае Падзвiнне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследванняў», у якой разам са знакамітымі мастацтвазнаўцамі і дзеячамі сферы культуры прыняла ўдзел дацэнт кафедры дызайну факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Пятроўна Чайко.

У гэтым годзе навуковае мерапрыемства прымяркоўвалі да 160-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага гісторыка, археолага, краязнаўца і даследчыка помнікаў старажытнай культуры Аляксея Парфёнавіча Сапунова.

Пра вобразы беларускага першадрукара ў творы манументальнай скульптуры ўдзельнікам сустрэчы распавяла дацэнт кафедры дызайну, кандыдат мастацтвазнаўства факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Пятроўна Чайко. Асоба Скарыны выкладчыкам была абраная невыпадкова: у гэтым годзе святкуецца 500-я гадавіна выхаду першага друкаванага выдання "Псалтыр" 1517 года.

З усімі навінамі факультэта мастацтваў і дызайну можна азнаёміцца тут.

 damnfathafucka