Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 21 Красавік 2016 16:26

Упершыню ў рамках грамадзянска-патрыятычнага марафону «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь» правялі конкурс чарлідарскіх каманд

13953 2У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў рамках цыкла творчых мерапрыемстваў "Студэнцтва - Году культуры" 19 красавіка 2016 года адбыўся конкурс чарлідарскіх груп.

16 камандам студэнтаў нашай ВНУ, навучэнцаў Гуманітарнага і Тэхналагічнага каледжаў, школ Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў г. Гродна на працягу 3 хвілін трэба было прадставіць яркія танцавальныя нумары ў стылі каманд падтрымкі і прыдумаць арыгінальныя «крычалкі».

Ацэньваліся выступы канкурсантаў у дзвюх намінацыях - танцавальнай (Dance) і спартыўнай (Cher). Судзейская калегія ўлічвала ўзровень мастацкай і тэхнічнай якасці кампазіцыі, відовішчнасць, сінхроннасць удзельнікаў, гнуткасць, расцяжку ў выкананні гімнастычных і акрабатычных элементаў, чар-скачкі, складанасць праграмы і неардынарнасць творчай ідэі.

Па выніках конкурсу пераможцамі былі прызнаны каманды факультэта эканомікі і кіравання і факультэта фізічнай культуры.

Другімі апынуліся прадстаўнікі Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы і школ Ленінскага раёна г. Гродна.

Трэцяе месца ў студэнтаў юрыдычнага факультэта і школьнікаў Кастрычніцкага раёна г. Гродна.

Наступны конкурс марафону пройдзе 26-28 красавіка. Прадстаўнікі ад кожнага факультэта і каледжаў ВНУ прымуць удзел у цыкле спартыўных мерапрыемстваў «Тата, мама, я - спартыўная сям'я». У рамках гэтага конкурсу ўдзельнікам трэба будзе паказаць свой спартыўны спрыт.

Сачыце за правядзеннем марафону на сайце нашага ўніверсітэта!