Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 12 Май 2020 08:31

Валанцёрскі цэнтр

Валанцёрскі рух - добраахвотная дзейнасць моладзі, якая ажыццяўляецца на бясплатнай аснове, накіраваная на развіццё ў моладзі пачуцця ўзаемадапамогі, стварэнне ўмоў для рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў па падтрымцы розных сацыяльных груп насельніцтва, далучэнне моладзі да здаровага ладу жыцця, зніжэнне рызык уцягвання моладзі ў антыграмадскія паводзіны, дасягненне іншых сацыяльна значных грамадскіх мэтаў.

Вышэйшым органам кіравання валанцёрскага руху з'яўляецца Савет валанцёраў універсітэта. У сваёй дзейнасці Савет валанцёраў кіруецца Палажэннем аб валанцёрскім цэнтры (загад №1481 ад 2019/10/29).

У цяперашні час дзейнічае 27 валанцёрскіх атрадаў.

Каардынатар Савета валанцёраў педагог сацыяльны 1 катэгорыі, магістр педагагічных навук Валянціна Есіна.

Адрас: Ажэшкі, 22-308. тэл. 744387.

 

Асноўныя віды валанцёрскай дзейнасці ўніверсітэта:

- шэфская дапамога інтэрнатным установам г. Гродна і Гродзенскай вобласці;

- дапамога дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў;

- дапамога цяжкахворым людзям;

- шэфская дапамога ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і адзінокім пажылым людзям;

- дапамога бяздомным жывёлам, ахова навакольнага асяроддзя;

- прапаганда здаровага ладу жыцця сярод моладзі, якая навучаецца;

- узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі арганізацыямі, зацікаўленымі ў ажыццяўленні валанцёрскай дзейнасці ў моладзевым асяроддзі;

- удзел у арганізацыі і правядзенні культурных, фізкультурных, спартыўных, відовішчных і іншых грамадскіх мерапрыемстваў.

Што трэба зрабіць, каб стаць валанцёрам ва ўніверсітэце?

  1. Звярнуцца да старшыні валанцёрскага атрада на факультэце;
  2. Выбраць жаданы кірунак валанцёрскай дзейнасці;
  3. Падаць заяву аб прыёме ў члены валанцёрскага руху (атрада) на імя дэкана факультэта;

 

Каардынатарам валанцёрскага руху ўніверсітэта з'яўляецца педагог сацыяльны 2 катэгорыі аддзела падтрымкі і рэалізацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў Упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Есіна Валянціна Іванаўна.

Па ўсіх пытаннях, якія ўзнікаюць, звяртацца:

230023, Гродна, вул. Ажэшка, 22-224, тэл. +375 152 731986

 

Савет валанцёраў універсітэта

совт волонт универа