Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 20 Красавік 2016 16:27

У ГрДУ імя Янкі Купалы назавуць лепшых матэматыкаў сярод школьнікаў 5-7 класаў

13940 3XVI алімпіяда па матэматыцы «Школы дакладных навук» адбылася 17 красавіка 2016 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

У ёй прынялі ўдзел больш за 660 школьнікаў 5-7 класаў г. Гродна, Гродзенскай, Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей.

Рабятам былі прапанаваны 6 неардынарных задач, на рашэнне якіх давалася 2 акадэмічныя гадзіны. Пераможцы алімпіяды будуць названы 2 мая, у гэты ж дзень удзельнікі змогуць азнаёміцца з поўнымі вынікамі турніру на сайце math.grsu.by.

15 мая ў сценах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў.

Варта адзначыць, што правядзенне падобнага турніру - гэта даўняя традыцыя факультэта матэматыкі і інфарматыкі па працы са школьнікамі - будучымі абітурыентамі. З 1957 па 1989 год на базе факультэта паспяхова дзейнічала Школа юных матэматыкаў. З 1999 года тут арганізавана праца Школы дакладных навук, у рамках якой з пачатку 2000-х праводзіцца алімпіяда па матэматыцы сярод навучэнцаў 5-7 класаў.