Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 18 Красавік 2016 16:02

У ГрДУ імя Янкі Купалы назвалі лепшую жаночую валейбольную каманду

13900 13Спаборніцтвы па валейболе сярод жаночых каманд ў рамках круглагадовай спартакіяды завяршыліся  ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Удзельнікамі спаборніцтваў сталі 9 каманд факультэтаў.

На працягу 10 дзён дзяўчыны правялі больш за 20 гульняў, у ходзе якіх былі вызначаныя пераможцы і прызёры турніру.

Так, лепшымі ў спаборніцтвах апынуліся валейбалісткі факультэта біялогіі і экалогіі (кіраўнік фізічнага выхавання - выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксей Аркадзьевіч Абялеўскі, дэкан факультэта - Васілій Мікалаевіч Бурдзь).

Другое месца ў каманды студэнтаў факультэта эканомікі і кіравання (кіраўнік фізічнага выхавання - старшы выкладчык фізічнага выхавання і спорту Віктар Леанідавіч Вайцішкін, дэкан факультэта - Марына Яўгеньеўна Карпіцкая).

Таксама ў тройку лідараў увайшлі прадстаўніцы юрыдычнага факультэта (кіраўнік фізічнага выхавання - старшы выкладчык фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Аляксандравіч Кудзель, дэкан факультэта - Святлана Ягораўна Чабуранава).

Галоўным суддзёй спаборніцтваў выступіў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Валянціна Іванаўна Абухоўская.