Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 18 Красавік 2016 15:55

Студгарадок: сярод студэнтаў інтэрната № 3 ГрДУ імя Янкі Купалы вызначылі лепшых знаўцаў горада

13898 11Чатыры каманды студэнтаў інтэрната № 3 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у гульні «Sicret-City».

Удзельнікі прайшлі шматгадзінны квэст па горадзе, ужыўшы ўменні добрага арыентавання па мясцовасці і веданне славутасцяў Гродна. Купалаўцы атрымалі ад арганізатараў заданні, у рамках якіх неабходна было вызначыць, пра які гісторыка-культурны аб'ект ідзе гаворка, накіравацца да месца яго размяшчэння, зрабіць «сэлфі» і адправіць фота арганізатарам.

Па выніках гульні пераможцай стала каманда «Турысты - авантурысты», у склад якой увайшлі студэнткі 2 курса гісторыі, камунікацыі і турызму Ганна Алімарданава і Анастасія Завадская. «Мы выдатна правялі час, атрымалі масу эмоцый і шмат крутых фота», - распавялі пераможцы.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі прызы, а пераможцы - дыплом і падарунак ад прафкама студэнтаў нашага ўніверсітэта.