Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 18 Красавік 2016 11:38

Студэнты юрыдычнага факультэта сумесна з супрацоўнікамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы правялі акцыю «Я супраць курэння!»

13897 6Антытытунёвая акцыя «Я супраць курэння!» прайшла на юрыдычным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы.

Удзельнікі студэнцкай інфармацыйна-лектарскай групы факультэта і супрацоўнікі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Цэнтра аховы здароўя Вольга Мікалаеўна Кедала і Таццяна Ігараўна Цыральчук ў чарговы раз імкнуліся прыцягнуць увагу моладзі да праблемы курэння і расказаць пра перавагі здаровага ладу жыцця.

Арганізатары акцыі правялі апытанне «Зрабі свой выбар - курэнне або здароўе», падчас якога кожны ўдзельнік змог пакінуць свой каментар супраць курэння на спецыяльным стэндзе.

Студэнты юрыдычнага факультэта адзначаюць, што ў аснове дадзенага мерапрыемства заключаны прынцып роўнага навучання, які служыць эфектыўным сродкам змены матывацыі, установак, паводзін у коле аднагодкаў.

Такія акцыі з'яўляюцца традыцыйнымі і неўзабаве пройдуць на іншых факультэтах купалаўскай ВНУ.

З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.