Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 18 Красавік 2016 11:12

Заканчваецца прыём заявак ад супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы на праходжанне стажыроўкі ў рамках праграмы «Эрасмус + Крэдытная мабільнасць» ва Універсітэце Турку (Фінляндыя)

Прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе на праходжанне стажыроўкі ў рамках праграмы «Эрасмус + Крэдытная мабільнасць» ва Універсітэце Турку (Фінляндыя) завяршаецца 22 красавіка  2016 года.

Мэтавая група - супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы, якія валодаюць замежнай мовай (англійская або фінская) на ўзроўні В2.

Працягласць мабільнасці: 7 дзён.

Неабходныя дакументы:

- заяўка;

- матывацыйны ліст;

- рэзюме/СV (напрыклад, у фармаце Europass);

- сертыфікат аб валоданні мовай.

Стыпендыя складае 140 еўра ў суткі і выплачваецца ў пачатку мабільнасці ў аддзеле міжнародных адносін ВНУ.

Усе дакументы падаюцца ў сектар распрацоўкі праектаў ГрДУ імя Янкі Купалы ў папяровым і электронным варыянце (высылаецца на адрас электроннай пошты).

 

Кантакты

Адрас: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 317а (сектар распрацоўкі праектаў аддзела міжнароднай праектнай дзейнасці)

Тэл.: 73-19-54

E-mail: project@grsu.by