Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 18 Красавік 2016 10:19

Вучэбная навукова-вытворчая лабараторыя інавацыйных педагагічных тэхналогій адкрылася ў ГрДУ імя Янкі Купалы

13893 7Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы заключыў дамову аб супрацоўніцтве з кампаніяй «Саммит Текнолоджиз» і адкрыў сумесную лабараторыю.

«Стварэнне вучэбнай навукова-вытворчай лабараторыі інавацыйных педагагічных тэхналогій дазволіць праводзіць дыдактычныя семінары для студэнтаў, навучэнцаў школ, гімназій і ліцэяў горада сумесна з Гродзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі. У лабараторыі мы зможам рыхтаваць спецыялістаў у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі», - адзначыў прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Генадзій Аляксеевіч Гачко.

Купалаўскі ўніверсітэт стаў першым з вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, якому ў лабараторыю кампанія «Саммит Текнолоджиз» перадала 20 прылад «2 у 1» (могуць выкарыстоўвацца як планшэт або наўтбук) з ліцэнзійным праграмным забеспячэннем Intel Education Software Solution.

У рамках мерапрыемства прадстаўнікі кампаніі «Саммит Текнолоджиз» правялі для гасцей і супрацоўнікаў ВНУ майстар-клас па выкарыстанні абсталявання, якое плануецца выкарыстоўваць у навучанні студэнтаў, магістрантаў і павышэнні кваліфікацыі выкладчыкаў навучальных устаноў.

 

Даведка

Кампанія «Саммит Текнолоджиз», якая з'яўляецца лідарам камп'ютэрнага рынку Рэспублікі Беларусь, створана ў 1990 годзе. З моманту свайго з'яўлення і да гэтага часу прадпрыемства выкарыстоўвае ў сваёй прадукцыі толькі перадавыя распрацоўкі камп'ютарнай індустрыі. Кампанія «Саммит Текнолоджиз» ажыццяўляе распрацоўку, укараненне і суправаджэнне складаных аўтаматызаваных сістэм, сістэм інфармацыйнай бяспекі, праектныя, мантажныя, пусканаладачныя работы, вытворчасць сервераў і камп'ютараў, ноўтбукаў і манітораў, сэрвіснае і гарантыйнае абслугоўванне.