Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 18 Красавік 2016 10:15

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прадэманстравалі свае таленты на абласным этапе рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі» (ФОТАСПРАВАЗДАЧА)

13889 9555Абласны этап рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі» ў Гродне сабраў больш за сто таленавітых і адораных студэнтаў з гродзенскіх ВНУ - Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.

Па традыцыі студэнты выступілі з музычнымі, вакальнымі, танцавальнымі і тэатралізаванымі нумарамі. Хто прадставіць Гродзенскую вобласць на фінальным - рэспубліканскім - этапе «АРТ-вакацый», вызначыць журы, у склад якога ўвайшлі работнікі культуры і адукацыі нашага горада.

Варта адзначыць, што купалаўцы неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі конкурсу. Так, у 2012 годзе Гродзенская вобласць, у тым ліку дзякуючы намаганням нашых студэнтаў, заваявала гран-пры рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі».

Па рашэнні журы, лепшымі станавіліся чарлідарская група «Арэна», калектыў сучаснай харэаграфіі «Адэпт», саліст-вакаліст Андрэй Грыгор'еў, саліст-вакаліст Артур Якушаў, ансамбль народнай песні «Ясніца» і інструментальны дуэт Максіма Казуленка і Ягора Савіцкага і многія іншыя.

 

Даведка

Рэспубліканскі фестываль мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі» традыцыйна праводзіцца адзін раз у два гады. Упершыню конкурс сабраў таленавітых студэнтаў краіны ў 2003 годзе. За 13-гадовую гісторыю конкурсу ў ім прынялі ўдзел больш дзесяці тысяч студэнтаў з 54 ВНУ Беларусі. Студэны неаднаразова прызнаваліся пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскага фестывалю ў 120 намінацыях па розных жанрах і напрамках мастацкай, літаратурнай, лічбавай і візуальнай творчасці.