Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 13 Красавік 2016 15:57

Курсант ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксей Ажэль заваяваў бронзавы медаль на Чэмпіянаце Еўропы па барацьбе самба

13854 2Перамога дала спартсмену пуцёўку на сусветны турнір па барацьбе самба, які пройдзе гэтай восенню ў Румыніі.

На Чэмпіянаце Еўропы па барацьбе самба сярод юнакоў і дзяўчат і юніёраў і юніёрак, які прайшоў у г. Тулуза (Францыя), курсант ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага щніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксей Ажэль змагаўся з супернікамі з 18 краін Еўропы. Па выніках спаборніцтваў спартсмен стаў трэцім у вагавой катэгорыі 74 кг.

Варта адзначыць, што Аляксей раней меў досвед выступаў у міжнародных спаборніцтвах: ў 2014 годзе хлопец стаў пераможцам Чэмпіянату Еўропы па барацьбе самба сярод кадэтаў.

Трэнерам спартсмена з'яўляецца старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры Іван Эдуардавіч Шарко.