Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 28 Красавік 2016 08:30

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў прыняць удзел у рэгіянальным туры Міжнароднага конкурсу прамоўніцкага майстэрства «Цыцэроній - 2016»

На базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 28 красавіка 2016 года адбудзецца рэгіянальны тур Міжнароднага конкурсу прамоўніцкага майстэрства «Цыцэроній – 2016».

Да ўдзелу ў ім запрашаюцца студэнты ўсіх факультэтаў нашай ВНУ.

Конкурс ўключае ў сябе чатыры выпрабаванні:

- конкурс «Парад аратараў» (удзельнікі прадстаўляюць свой дэвіз);

- выступ з прамовай (выступ да 3 х'вілін хвілін па праблематыцы ААН «Да лепшага свету!»);

- дэбаты па тэме «Камп'ютарная рэвалюцыя - шлях да геніяльнасці або лічбавай прыдуркаватасці»;

- конкурс дэкламацыі (чытанне фрагментаў прамовы Цыцэрона, прапанаванай журы).

Афіцыйныя мовы конкурсу - руская і беларуская.

Заяўкі прымаюцца да 25 красавіка 2016 года па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 308.

Пераможцы рэгіянальнага тура конкурсу прадставяць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на XVI Міжнародным конкурсе аратарскага майстэрства «Цыцэроній – 2016», які адбудзецца 19-20 мая 2016 года на базе Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь у Мінску.

З умовамі і правіламі ўдзелу конкурсу можна азнаёміцца ў дадатку.

 

Кантакты

Адрас: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 308

Тэл.: + 375 (29) 786-01-61

E-mail: zoya.sidorovich@mail.ru