Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 13 Красавік 2016 15:21

Студгарадок: у інтэрнаце № 5 ГрДУ імя Янкі Купалы стартаваў марафон, прысвечаны 10-годдзю інтэрната

13849 2У рамках марафону прайшоў першы конкурс: эксперты вызначылі лепшы блок інтэрната № 5 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па выніках 2015/2016 навучальнага года.

Журы дапусціла да ўдзелу 11 блок-пакояў, якія на працягу ўсяго навучальнага года па выніках праверкі санітарна-бытавой камісіі атрымлівалі толькі вышэйшыя адзнакі. Эксперты ацэньвалі чысціню, утульнасць, арыгінальнасць афармлення і стан месцаў агульнага карыстання.