Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 12 Красавік 2016 15:36

Студэнты і супрацоўнікі факультэта біялогіі і экалогіі і юрыдычнага факультэта прынялі ўдзел у маштабнай экалагічнай акцыі «Зробім!»

ris 2016 102Так купалаўцы падтрымалі кампанію «Let’s Do It! – World Clean-up 2016» («Сделаем! – Глобальная уборка 2016»), якая аб'ядноўвае 112 краін і 14 мільёнаў людзей, якія імкнуцца зрабіць планету свабоднай ад смецця і падтрымліваць на ёй чысціню.

Студэнты спецыяльнасцяў «Біялогія - Біятэхналогія» і «Біяэкалогія», супрацоўнікі факультэта біялогіі і экалогіі і юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама слухачы Універсітэта Залатога Веку ў Гродне ачысцілі ад смецця зону адпачынку на возеры Берштаўскім і самыя старыя могілкі горада па вул. Антонава. Таксама купалаўцы разам з навучэнцамі сярэдняй школы № 6 г. Гродна прыбралі лесапаркавую зону па вул. Томіна. Усяго ў мерапрыемстве было задзейнічана больш за 100 удзельнікаў.

Варта адзначыць, што ў Беларусі ўборкі ў рамках «Let`s Do It!» пачаліся ў 2012 годзе.

З усімі навінамі факультэта біялогіі і экалогіі можна азнаёміцца тут.