Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 06 Красавік 2016 11:00

Студэнты факультэта фізічнай культуры прайшлі водным і веласіпедным маршрутам ад Гродна да Нёмнава

13750 33      З 1 па 3 красавіка студэнты факультэта фізічнай культуры, пры падтрымцы ПА ГА БРСМ і ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, прынялі ўдзел у камбінаваным турыстычным паходзе, прысвечаным Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

  Студэнты пераадолелі водны і веласіпедныя маршруты. Адлегласць кожнага - 40 км. Падчас паходу яго ўдзельнікі наведалі памятныя мясціны Гродзеншчыны і прынялі ўдзел у міжнародным фестывалі воднага турызму «Нёманская вясна», які адбыўся паблізу в. Нёмнава. Кіравалі групай старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін факультэта фізічнай культуры В.І.Тарасаў, старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін факультэта фізічнай культуры В.К.Сухецкі і вядучы спецыяліст аддзела культурна-масавай і дасугавай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю В.А.Косараў.

        З усімі навінамі факультэта фізічнай культуры можна азнаёміцца тут.