Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 05 Красавік 2016 08:53

Студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Марыя Панічава ўдастоена ўзнагароды на міжнародным форуме «PR-кветка» ў Мінску

13721 222222У Мінску адбыўся IX міжнародны адкрыты студэнцкі форум «PR-кветка». Сумесны праект студэнткі 2 курса спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя» Марыі Панічавай і студэнткі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Кацярыны Зайковай заняў другое месца.

Форум праходзіў два дні. 24 сакавіка ўдзельнікі прадстаўлялі свае праекты. Затым удзельнічал ў World Café на тэму «Як з'яўленне свабодных публічных прастор ўплывае на камунікатыўнае поле Мінска?», у talk-show «Праблемы ўмацавання гендэрных стэрэатыпаў і аб'ектывацыяі ў камунікацыі» і ў CameBox.

25 сакавіка ўдзельнікаў і гасцей чакалі дэбаты, семінары (майстар-класы прафесіяналаў з сферы камунікацый), гранд-залы і аўтапаці. У рамках гэтых мерапрыемстваў запрошаныя госці - спецыялісты, звязаныя з рэкламным бізнесам, - мелі магчымасць паслухаць дасведчаных людзей, пагутарыць са студэнтамі і выкладчыкамі з Беларусі, Украіны і Расіі, даведацца пра актуальныя рэкламныя і PR-тэндэнцыыі.

Варта адзначыць, што праект рэкламнай кампаніі для студыі «AntiKrama» Марыі Панічавай і Кацярыны Зайковай не толькі заняў другое месца, але і атрымаў высокую ацэнку экспертаў. Студэнткам паступіла прапанова ад спецыялістаў у сферы камунікацый рэалізаваць у Мінску рэкламны праект, кіраўніком якога выступіла начальнік ВНПА «Студэнцкага медыяцэнтра» Кіра Мар'янаўна Блудава-Гой.

Каманда на дасягнутым спыняцца не збіраецца. Студэнта плануюць наведаць «BIG SMM DAY», запрашэнне на які атрымалі ад аднаго з членаў журы.

З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.

 

13721 3