Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 01 Красавік 2016 16:33

У Дзень Перамогі студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы пройдуць у калоне Бяссмертнага палка

13703 7779 мая купалаўцы прымуць удзел у шэсцях святочных калон ва ўсіх рэгіёнах Гродзенскай вобласці. Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выйдуць з партрэтамі сваіх родных і блізкіх, якія былі сведкамі падзей 1941-1945 гг.

Мерапрыемствы стануць часткай абласной акцыі «І ў памяці навекі імёны ...», якая стартавала ў канцы сакавіка гэтага года ў рамках справаздачна-выбарчай канферэнцыі Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў пры ўдзеле старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Васільевіча Краўцова.

          Асноўнай мэтай акцыі, як адзначаюць купалаўцы, з'яўляецца ўвекавечанне памяці пра пакаленне Вялікай Айчыннай вайны. Студэнты плануюць стварыць інтэрнэт-супольнасці ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте», якія ператворацца ў віртуальныя музеі.


       Акцыя завершыцца 22 ліпеня 2017 года: у гэты дзень плануецца прэзідэнтацыя кнігі Гродзенскай вобласці «І ў памяці навекі імёны ...» пра пакаленне Вялікай Айчыннай вайны Гродзеншчыны.