Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 01 Красавік 2016 16:24

Студэнты, выпускнікі і выкладчыкі факультэта фізічнай культуры ў восьмы раз сустрэліся на забаўляльным форуме «Ноч ФФК 2016»

DSCF4950Восьмы форум студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы «Ноч ФФК 2016» сабраў больш за 200 гасцей з Беларусі і замежжа.

У гэтым годзе ўдзельнікі ўпершыню паспрабавалі свае сілы ў конкурсе караоке, напісалі добрыя словы ў адрас любімых выкладчыкаў на эмблеме факультэта ў рамках акцыі «Пажаданні роднаму факультэту» і выканалі традыцыйны клубны танец «Ноч ФФК».

Дэбютам вечара стаў рамантычны нумар «Танец пакаленняў», у якім сваю харэаграфічную падрыхтоўку і артыстычнасць прадэманстравалі дацэнт кафедры спартыўнай медыцыны і лячэбнай фізкультуры Ігар Пятровіч Сенін і яго жонка - старшы выкладчык замежных моў філалагічнага факлуьтета Алена Генадзьеўна, майстры спорту па спартыўных бальных танцах Аляксандр Аляшкевіч і Аляксандра Жаўнерка, а таксама юныя таленты з танцавальнага клуба «Грацыя».

Сапраўдным сюрпрызам для тых, хто сабраўся стала шоў балалаечнік Аляксандра Варанішча, які па-сапраўднаму «падарваў» залу. Парадаваў гасцей тэатр гумару «Канкан» пад кіраўніцтвам выпускніка факультэта фізічнай культуры Вячаслава Сяліцкага. Артыст выканаў адзін з першых сваіх нумароў «Махнаты Чмель»: разыграць сцэнку яму дапамаглі дэкан Андрэй Іосіфавіч Навойчык і ветэран факультэта - прафесар кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Уладзіслаў Аляксеевіч Баркоў. Запальнымі нумарамі выпускнікоў віталі пастаянныя госці вечарыны - харэаграфічныя калектывы «Адепт» и «Арт-моушн».

У канцы сустрэчы студэнты, выпускнікі і выкладчыкі факультэта выканалі гімн факультэта разам са старшым выкладчыкам кафедры фізічнага выхавання і спорту Любоўю Пятроўнай Крумінай.

Форум прайшоў пры падтрымцы ПА ГА «БРСМ» і прафкама супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы.

З усімі навінамі факультэта фізічнай культуры можна азнаёміцца тут.