Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 31 Сакавік 2016 11:10

Студгарадок: са студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы ў інтэрнаце № 4 правялі прафілактычную размову пра здаровы лад жыцця

13666 2Тэматычную лекцыю «Здароўезберагальныя тэхналогіі і прафілактыка здароўеразбуральных паводзін моладзі» для купалаўцаў 29 сакавіка 2016 года правялі дацэнт, кандыдат медыцынскіх навук Наталля Віктараўна Пац і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Студэнтам нашай ВНУ распавялі пра шкоду кальяна і наркатычных сумесяў і ў чарговы раз нагадалі пра негатыўны ўплыў псіхатропных рэчываў на малады арганізм.

У канцы сустрэчы купалаўцы адзначылі, што студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы - за здаровы лад жыцця.