Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 31 Сакавік 2016 11:10

Прадстаўнікі юрыдычнага факультэта абмеркавалі з калегамі з Расіі інфармацыйныя тэхналогіі ў грамадзянскім і арбітражным судаводстве

13667 6Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сумесна з Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміяй 23 сакавіка 2016 года правялі міжнародны (Беларусь - Расія) студэнцкі навукова-практычны онлайн-семінар «Інфармацыйныя тэхналогіі ў грамадзянскім і арбітражным (гаспадарчым) судаводстве».

З беларускага боку ў рабоце круглага стала прынялі ўдзел студэнты і магістранты юрыдычнага факультэта, выкладчыкі кафедры грамадзянскага права і працэсу і загадчыкі філіяламі кафедры, якія адкрыты на базе Гродзенскай гарадской натарыяльнай канторы (натарыус Святлана Тагіраўна Грыва) і эканамічнага суда Гродзенскай вобласці (суддзя Дзяніс Вітальевіч Кот ).

З расійскага боку выступілі студэнты Інстытута пракуратуры Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі, члены Навуковага Студэнцкага Таварыства Юрыдычнага інстытута прававога адміністравання, магістранты Інстытута магістратуры і выкладчыкі кафедры грамадзянскага працэсу.

Адкрыў онлайн-сустрэчу і вітаў яе ўдзельнікаў прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Уладзімір Георгіевіч Барсукоў. Прарэктар адзначыў, што сучасныя лічбавыя тэхналогіі сёння ўкаранёны практычна ва ўсе сферы грамадскага жыцця: «Назіраецца тэндэнцыя актыўнага развіцця і ўкаранення новых інфармацыйных тэхналогій у судаводства, што на мове спецыялістаў завецца «электронным правасуддзем». Развіццё названых працэсаў абумоўлена тэндэнцыяй інфарматызацыі грамадства і дзяржавы ў цэлым, і судовай сістэмы як часткі дзяржаўнага апарату ў прыватнасці», - завяршыў свой выступ Уладзімір Георгіевіч.

У рамках міжнароднага семінара абмяркоўваліся актуальныя праблемы юрыспрудэнцыі. Удзельнікі гаварылі аб прымяненні інфармацыйных тэхналогій у грамадзянскім і арбітражным (гаспадарчым) судаводстве, дзеянні прынцыпаў судаводства пры выкарыстанні элементаў электроннага правасуддзя, электронным дакументаабароце і разглядзе спраў з выкарыстаннем сістэмы відэаканферэнцсувязі. Студэнты разгледзелі шэраг пытанняў, звязаных з доступам грамадзян і суб'ектаў гаспадарання да судовай інфармацыі, размяшчэннем інфармацыі аб дзейнасці судоў у сетцы Інтэрнэт, стварэннем і функцыянаваннем ў судах аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм. Таксама бакі адзначылі праблемы ў абароне інфармацыі пры выкарыстанні электроннага правасуддзя і ідэнтыфікацыі асоб, якія звяртаюцца да правасуддзя ў электронным выглядзе.

Пры падвядзенні вынікаў прафесар, доктар юрыдычных навук, загадчык кафедры грамадзянскага працэсу Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі Аксана Уладзіміраўна Ісаенкава падкрэсліла, што падобныя мерапрыемствы спрыяюць развіццю міжнародных кантактаў, узбагачаюць студэнтаў новымі ведамі.

Мадэратарам з беларускага боку выступіў загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Эдуардавіч Мартыненка, з расійскага боку - загадчык кафедры грамадзянскага працэсу ФДБАУ ВА «Саратаўская дзяржаўная юрыдычная акадэмія», доктар юрыдычных навук, прафесар Аксана Уладзіміраўна Ісаекава.

З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут