Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 29 Сакавік 2016 15:25

Старшыня ПСА «Белая Русь» ГрДУ імя Янкі Купалы С.А. Іваноў прыняў удзел у рэспубліканскім семінары «Беларусь у кантэксце глабальных грамадска-палітычных тэндэнцый»

13587 888888888Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь», аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Інстытут Філасофіі НАН Беларусі 25 сакавіка 2016 года правялі навукова-практычны семінар «Беларусь у кантэксце глабальных грамадска-палітычных тэндэнцый».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі акадэмічнай і ўніверсітэцкай навукі Беларусі, вядомыя навукоўцы, філосафы, грамадскія дзеячы краіны, актывісты РГА «Белая Русь». Сярод іх метадыст 2 катэгорыі аддзела падтрымкі і рэалізацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, старшыня першаснай студэнцкай арганізацыі «Белая Русь» нашага ўніверсітэта Сяргей Алегавіч Іваноў.

Адкрыў сустрэчу старшыня рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Белая Русь» Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў. Ён адзначыў, што ўдзельнікі семінара сустрэліся, каб сфармуляваць у рэжыме праблемна-арыентаванага дыялогу найважнейшыя асаблівасці сучасных глабальных грамадска-палітычных працэсаў, а таксама вызначыць іх уплыў на палітыка-ідэалагічнае, сацыяльна-эканамічнае і сацыякультурнае развіццё нашай краіны.

На дыскусійных сустрэчах удзельнікі гаварылі пра архітэктуру глабальных тэндэнцый грамадска-палітычнага развіцця, ідэалогію беларускай дзяржавы, разглядалі Беларусь у кантэксце інтэграцыйнай дынамікі, рэгіянальнай і глабальнай бяспекі. Таксама дэлегаты абмеркавалі праблемы і перспектывы развіцця грамадска-палітычнай прасторы Беларусі.

«Мы разгледзелі перспектывы грамадска-дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі ва ўмовах геапалітычных трансфармацый, росту інтэграцыйных прастор і пераходу да вытворча-тэхналагічнага ўкладу», - распавёў старшыня ПСА «Белая Русь» ГрДУ імя Янкі Купалы С.А. Іваноў. Акрамя таго, Сяргей Алегавіч падкрэсліў, што дыялог паміж дэлегатамі быў глыбокім і канструктыўным дзякуючы ўзаемадзеянню навуковай думкі і грамадзянскага ўдзелу.