Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 30 Сакавік 2016 17:30

У ГрДУ імя Янкі Купалы напярэдадні Дня яднання народаў Расіі і Беларусі абмяркуюць перспектывы развіцця Саюзнай дзяржавы

Традыцыйнае пасяджэнне тэарэтыка-метадалагічнага семінара «Актуальныя праблемы сучаснага сацыягуманітарнага ведання» адбудзецца 30 сакавіка 2016 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Адкрые семінар дацэнт кафедры філасофіі педагагічнага факультэта А.А. Раманаў. Напярэдадні Дня яднання народаў Расіі і Беларусі, які адзначаецца штогод 2 красавіка, Алег Аляксандравіч прадставіць даклад, прысвечаны 20-годдзю стварэння Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.

Працягнецца пасяджэнне ў традыцыйным фармаце. З дакладам «Філасофскі аспект праблемы штучнага інтэлекту» выступіць метадыст аддзела інфармацыйна-аналітычнага і метадычнага забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай работы УВРзМ Дзмітрый Антонавіч Цішко. У якасці садакладчыка-апанента - доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар кафедры тэарэтычнай фізікі Валерый Аляксандравіч Ліопа.

Пачатак семінара ў 17.30 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 209.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.