Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 28 Сакавік 2016 12:44

На ваенным факультэце абмеркавалі актуальныя пытанні вядзення і забеспячэння баявых дзеянняў падраздзяленняў

IMG 8323 fde3b3283a copyНа базе ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 23 сакавіка 2016 года адбылася V Рэспубліканская навукова-метадычная канферэнцыя аспірантаў, магістрантаў, курсантаў і студэнтаў «Актуальныя пытанні вядзення і забеспячэння баявых дзеянняў падраздзяленняў».

Удзельнікамі сустрэчы сталі прадстаўнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і купалаўскай ВНУ, якія абмеркавалі шэраг важных тэм. Сярод іх актуальныя пытанні вядзення і баявога забеспячэння баявых дзеянняў механізаваных, танкавых, артылерыйскіх падраздзяленняў і падраздзяленняў войскаў СПА, актуальныя пытанні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння баявых дзеянняў і фізічная падрыхтоўка як складнік  сістэмы баявога ўдасканалення войскаў.

Па выніках правядзення канферэнцыі былі абраныя пераможцы.

Лепшымі прызнаныя даклады курсантаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Максіма Канапіня і Аляксея Марусава, а таксама курсанта 1 курса ваеннага факультэта Дзмітрыя Краўчанка.

Другое месца занялі курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Павел Хілімончык, Яўгеній Бундзель і Віктар Росал.

Трэцяе - курсант 2 курса ваеннага факультэта Аляксандр Макараў, курсант 4 курса Арцём Брайчук і курсант Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Валерый Махнавец.

З усімі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца тут.