Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 25 Сакавік 2016 13:23

Курсант ваеннага факультэта стаў прызёрам ХХII Міжнароднага кубка па дзюдо памяці Андрэя Мельнікава

IMG 8273У Магілёве 17-19 сакавіка 2016 году праходзіў ХХIII Міжнародны кубак па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста Савецкага Саюза героя Андрэя Мельнікава.

Турнір праводзіўся ў рамках адкрытага першынства Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў і юніёрак. Спаборніцтвы сабралі дзюдаістаў з усіх абласцей Беларусі, сярод спартсменаў - студэнты і курсанты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Таксама ў спаборніцтвах прынялі ўдзел дзюдаісты з Расіі і Украіны.

Удзельнікі змагаліся за ўзнагароды турніру ў васьмі вагавых катэгорыях.

Па выніках спаборніцтваў курсант 2 курса Аляксей Ажэль заняў трэцяе месца ў вагавой катэгорыі да 81 кг.

З усімі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца тут.