Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 25 Сакавік 2016 13:23

Дэлегацыя факультэта біялогіі і экалогіі наведала біёлага-хімічны факультэт Універсітэта ў Беластоку

ris 2016 54Супрацоўнікі факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы 15 сакавіка 2016 года наведалі біёлага-хімічны факультэт Універсітэта ў Беластоку.

Бакі распрацавалі праграму міжнароднага супрацоўніцтва для рэалізацыі ў вучэбнай і навукова-даследчай дзейнасці. Прадстаўнікі двух факультэтаў запланавалі правядзенне сумесных навуковых даследаванняў, публікацыі і міжнародныя праекты, а таксама абмен студэнтамі ў рамках акадэмічнай мабільнасці.

Для супрацоўнікаў факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы арганізавалі экскурсіі ў Музей прыроды і навуковыя лабараторыі ў Інстытуце Біялогіі і ў Інстытуце Хіміі Беластоцкага ўніверсітэта, абсталяваныя найноўшым навуковым абсталяваннем. Акрамя таго, прадстаўнікоў нашай ВНУ запрасілі на міжнародны семінар «Сучасныя тэхналогіі ў лабараторнай дыягностыцы». Тут спецыяліст Італьянскай кампаніі «TECAN» ва Усходняй Еўропе Том Берталучы распавёў пра актуальную для факультэта распрацоўку - цалкам аўтаматызаваную лабараторыю цыталагічных даследаванняў.

З усімі навінамі факультэта біялогіі і экалогіі можна азнаёміцца тут.