Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 25 Сакавік 2016 13:20

Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь выступіў у ГрДУ імя Янкі Купалы

13604 2З канцэртам, прымеркаваным да 71-х угодкаў Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у сценах купалаўскай ВНУ выступіў Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы стаў першым пунктам гастрольнага тура калектыву.

Удзельнікі Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у рамках канцэртнай праграмы прадставілі танцавальныя і вакальныя нумары.

Убачыць выступ прыйшлі прарэктар па выхаваўчай праца ГрДУ імя Янкі Купалы Васілий Васільевіч Сянько, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Віктараўна Котава, студэнты нашай ВНУ, навучэнцы Гуманітарнага і Тэхналагічнага каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы, удзельнікі патрыятычнага клуба «Віцязь», ветэраны і воінскі калектыў заходняга аператыўнага камандавання.