Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 25 Сакавік 2016 08:39

Удзельнікі рэспубліканскіх алімпіяд па гісторыі і грамадазнаўстве наведалі ГрДУ імя Янкі Купалы

13601 4У рамках культурнай праграмы фіналісты рэспубліканскіх алімпіяд па гісторыі і грамадазнаўстве з экскурсіяй пабывалі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

У сценах купалаўскай ВНУ гасцей сустрэла начальнік вучэбна-метадычнага аддзела па кіраванні якасцю адукацыі Марына Яцэкаўна Калацэй. Прадстаўнікі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і студэнты нашага ўніверсітэта сцісла распавялі дзецям пра спецыяльнасці, па якіх праходзіць падрыхтоўка спецыялістаў, пазнаёмілі з правіламі і ўмовамі паступлення ў нашую ВНУ. Затым ўдзельнікам алімпіяд паказалі галерэю Universum і галерэю прафесараў.

У медыякомплексе ад імя кіраўніцтва ўніверсітэта з прывітальным словам да гасцей звярнуўся прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Эдуардавіч Бялых. Ён адзначыў, што купалаўская ВНУ з'яўляецца адной з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў краіны, якая мае багатую гісторыю і традыцыі. Юрый Эдуардавіч заклікаў дзяцей далучыцца ў купалаўскую супольнасць студэнтаў і пажадаў перамог на алімпіядах.

Затым гасцям паказалі інфармацыйны фільм пра Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і некалькі серый скетч-шоў STUДЕНЬ, якое выпускаюць студэнты спецыяльнасці «Журналістыка» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.