Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Нядзеля, 16 Верасень 2018 15:57

Універсітэт у свеце

 

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы займае актыўную пазіцыю ў галіне рэалізацыі міжнароднай дзейнасці з мэтай далейшага ўдасканалення іміджу ўніверсітэта як высокапрафесійнага навучальнага і навуковага цэнтра, які ўплывае на эканамічнае і сацыяльнае развіццё рэгіёна, далейшага ўдасканалення і павышэння якасці навуковых даследаванняў, вучэбна-выхаваўчага працэсу і сістэмы адміністравання ва ўніверсітэце.

Універсітэт высока цэніць міжнародныя кантакты і актыўна развівае супрацоўніцтва з краінамі блізкага і далёкага замежжа. Аднак, асабліва важным для нас заўсёды заставалася навуковае і адукацыйнае ўзаемадзеянне з універсітэтамі і арганізацыямі краін-суседзяў –Польшчы, Літвы, Расіі, Украіны, Латвіі. Такое супрацоўніцтва заўсёды прыносіла і працягвае прыносіць значныя вынікі, паколькі нашы краіны аб'яднаны агульнымі праблемамі, сумеснае вырашэнне якіх вядзе да поспеху кожнага. Акрамя таго, сёння пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза актыўна працуюць праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва, якія дазваляюць забяспечваць фінансавую падтрымку сумесным праектам арганізацый Гродзенскай вобласці з партнёрамі з прыгранічных тэрыторый Польшчы, Літвы, Латвіі і Украіны. Таксама ўніверсітэт ставіць сваёй задачай пашырэнне супрацоўніцтва з універсітэтамі такіх краін як Фінляндыя, Германія, Швецыя, Кітай. Перадача лепшага вопыту работы адукацыйных устаноў дадзеных краін дазваляе авалодаць найноўшымі ведамі па розных напрамках дзейнасці ўніверсітэта, а таксама вывесці навуковыя дасягненні нашага ўніверсітэта на міжнародны ўзровень.

Актыўны ўдзел універсітэта ў міжнародных праектах, адукацыйных праграмах, рэалізацыя дагавораў міжнароднага супрацоўніцтва дазваляе развіваць акадэмічную мабільнасць студэнтаў і супрацоўнікаў з мэтай набыцця міжнароднага вопыту, пашырэння прафесійных ведаў, абмеркавання, распрацоўкі і рэалізацыі праектных ідэй, умацавання іміджу ўніверсітэта.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з'яўляецца паўнапраўным членам:

Ва ўніверсітэце створаны і працуюць: 

У рамках праграмы «Запрошаны прафесар» штогод прафесары і дыпламаты вядучых краін свету чытаюць лекцыі для навукоўцаў і студэнтаў універсітэта. Універсітэт карыстаецца папулярнасцю ў замежных студэнтаў. На сённяшні дзень ва ўніверсітэце навучаецца звыш 600 замежных студэнтаў з 22 краін свету.

Дасягненне пастаўленых мэтаў, лідзіруючыя пазіцыі ўніверсітэта ў міжнародным рэйтынгу, удзел у рэалізацыі міжнародных праграм і праектаў (таксама ў якасці лідзіруючага партнёра), высокая адзнака міравых універсітэтаў і навуковых арганізацый падцвярджаюць высокі ўзровень прафесіяналізму ўніверсітэта ў сферы міжнароднага супрацоўніцтва.